7.12.2020 Літаратура, Рэпартажы з мерапрыемстваў, Тэатр

У Мінску адбылася прэм’ера спектакля “Баладына”

2-5 снежня ў Мінску ўжо 17-ты раз адбыўся Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар». У гэтым годзе фестываль быў прымеркаваны да 100-годдзя авангарднага мастацкага аб’яднання УНОВІС, створанага Казімірам Малевічам у Віцебску.

На фестывалі было паказана 12 прафесійных і аматарскіх спектакляў. Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску 5 снежня у культурным хабе ОК’16 адбылася прэм’ера спектакля “Баладына” ў пастаноўцы Андрэя Саўчанкі, выканаўцы – артысты тэатра “На Балконе”.

Спекталь паводле драмы Юльюша Славацкага стаў працягам распачатай у верасні бягучага года інсцэнізацыі твора ў межах правядзення акцыі “Нацыянальнае чытанне” («Narodowe Czytanie»).

Scheduled Літаратура Рэпартажы з мерапрыемстваў Тэатр