Польскі Інстытут у Мінску сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў падвёў вынікі конкурсу на стварэнне плаката, прысвечанага 30-годдзю Вышаградскай групы (1991-2021). У конкурсе, арганізаваным з нагоды 30-годдзя Вышаградскай групы і старшынства Польшчы ў Вышаградскай групе (у перыяд з 1 ліпеня 2020 г. па 30 чэрвеня 2021 г.) прынялі ўдзел шматлікія беларускія мастакі-плакацісты.
Конкурсная камісія прызнала 3 узнагароды:
I месца – СЯРГЕЙ САРКІСАЎ
II месца – ЮРЫЙ ТАРЭЕЎ
III месца – ПАВЕЛ ДАРОХІН
1 ліпеня 2020 года Польшча пераняла ад Чэшскай Рэспублікі старшынства ў Вышаградскай групе (V4). Інфармацыю пра Вышаградскую групу і праграму старшынства Польшчы ў перыяд з 1 ліпеня 2020 года да 30 чэрвеня 2021 года можна знайсці на сайце: https://www.gov.pl/web/V4prezydencja.