21.12.2020 - 31.12.2020 Мастацтва, Навіны, Падзея

Часопіс “SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае”-2020

Спецыяльны нумар за 2020 год, прысвечаны польскай культуры і мастацтву. Рэалізацыя - Польскі Інстытут у Мінску

“Мастацтва павінна быць акном, адкрытым для таго, што існуе, і яго існаванне павінна быць пацверджана і апісана…” (Збігнеў Герберт)

“Шаноўнае спадарства,
Мне вельмі прыемна прадставіць Вам спецыяльнае выданне – часопіс пад назвай “SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае”, які з’яўляецца яшчэ адной сустрэчай з сучасным абліччам польскай культуры, убачаным вачыма беларусаў.
Гэта яшчэ адзін прыклад нашага добрага супрацоўніцтва і доказ таго, што культура і мастацтва выконваюць асаблівую ролю ў сацыяльных кантактах, пераадольваючы межы і бар’еры, гэта абшар асаблівай супольнасці людзей, уражлівых на дабро і прыгажосць, гэта таксама месца дыялогу і ўзаемаразумення.
Прадстаўляем вам выбраныя, але й характэрныя для сучаснай польскай культуры з’явы і тэндэнцыі, маючы перакананне, што гэта будзе цікавы досвед для тых, хто пазнаёміцца з выданнем упершыню, а таксама для ўсіх, хто даўно цікавіцца рознымі праявамі культурнага жыцця Польшчы…
Карыстаючыся нагодай, я хацеў бы выказаць сардэчную падзяку ўсім аўтарам і рэалізатарам часопіса.
Спадзяюся, што нумар будзе прыязна прыняты чытачамі. “

Цэзары Карпіньскі
Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску

https://issuu.com/instytut_polski_w_minsku/docs/sztuka

from to
Scheduled Мастацтва Навіны Падзея