30.12.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы, Літаратура, Навіны

Абвешчаны лозунг Года Лема!

У канцы лістапада 2020 года Сейм Польшчы абвясціў  2021 год Годам Станіслава Лема. У верасні будзе адзначацца сотая гадавіна з дня нараджэння самага выдатнага прадстаўніка польскай фантастыкі і аднаго з найбольш чытаных пісьменнікаў-фантастаў у свеце.

“Лем 2021. Я бачыў будучыню” (польск. Lem 2021. Widziałem przyszłość) – пад такім лозунгам будуць адбывацца мерапрыемствы ў рамках Года Лема. Аўтарам лозунга з’яўляецца Інстытут Адама Міцкевіча.

Кажуць, Станіслаў Лем прадказаў будучыню -чаму? Аўтар вялікіх твораў не карыстаўся інтэрнэтам, але яму ўдалося прадбачыць масу тэхнічных рашэнняў і з’яў. Як прызнаў старшыня Інстытута Лема Мацей Кавецкі, Станіслаў Лем, верагодна, з’яўляецца першым аўтарам навуковай фантастыкі, які дакладна прадказаў змяншэнне папулярнасці папяровых кніг і надыход эры электронных фарматаў і электронных кніг. Ужо ў пачатку 50-х гг. ХХ ст.  Лем разглядаў магчымасць злучэння магутных кампутараў для павышэння іх магчымасцяў апрацоўкі дадзеных. У зборніку эсэ “Дыялогі” (1957) ён прадстаўляў гэтую магчымасць як рэальны кірунак тэхналагічнага развіцця.

Больш за 60 гадоў таму ён пісаў пра злучаныя камп’ютэрныя сеткі. Ён гаворыць пра тое, што будзе Інтэрнэт, што ўвесь свет будзе глабальнай вёскай. У “Магеланавым Воблаку” ён гаварыў пра смартфоны, пра тое, што ў нас будуць у кішэнях прылады, якія падключаюцца да “Бібліятэкі Трыёнаў”, – адзначыў М. Кавецкі.

Станіслаў Лем таксама закрануў тэмы штучнага інтэлекту, якога ў той час яшчэ не было, а таксама прадказаў дапоўненую рэальнасць. У “Магеланавым Воблаку” аўтар прадставіў вельмі цікавае бачанне вытворчасці тавараў, якое нагадвае сучасную тэхналогію 3D-друку. У сваёй літаратуры ён звяртаў увагу на з’яву постпраўды, трансгуманізму, мовы нянавісці ці дэзінфармацыі.

Некаторы час Лема крытыкавалі. Сёння ўсе тыя, хто гэта рабіў, кажуць пра пісьменніка з павагай і прызнаюць, што ён усё ж такі меў рацыю.

Крыніца http://instytutlema.pl

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы Літаратура Навіны

Фільм “Бачыньскі” (Польшча, 2013) 🗓

Паказ у рамках святкавання Года Бачыньскага
15 01.2021 Гісторыя, Кіно, Літаратура, Навіны

“Дай, я памялю, а ты адпачывай” 🗓

На пачатку новага года Бібліятэка анлайн згадвае, з чаго пачыналася польскае пісьменства.
13 01.2021 19 01.2021 Літаратура, Падзея

Бібліятэка анлайн для малодшых чытачоў 🗓

Гэтым разам Бібліятэка анлайн прапануе падборку адукацыйных і забаўляльных сайтаў для самых маленькіх чытачоў, але, вядома, запрашаем таксама старэйшых братоў і сястрычак, бацькоў, бабуль, дзядуль і настаўнікаў. Кацянятам, сабакам і папугайчыкам таксама будзем рады.
06 01.2021 12 01.2021 Літаратура, Падзея