15.02.2021 Навіны

30-ая гадавіна Вышаградскага супрацоўніцтва

Трыццаць гадоў таму, 15 лютага 1991 года, прэзідэнты Польшчы і Чэхіі і прэм'ер-міністр Венгрыі падпісалі ў замку ў Вышаградзе ў Венгрыі Дэкларацыю аб супрацоўніцтве Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы і Венгерскай Рэспублікі ў імкненні да еўрапейскай інтэграцыі.

Дэкларацыя стварыла палітычную аснову для шырокага польска-чэхаславацка-венгерскага супрацоўніцтва і збліжэння народаў нашых трох, а затым чатырох, дзяржаў. Першапачатковай мэтай супрацоўніцтва было імкненне да поўнага аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці, дэмакратыі і свабоды, ліквідацыі праяў таталітарнай сістэмы, будаўніцтва парламенцкай дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і яго асноўных свабод, стварэння рынкавай эканомікі, уключэння ў поўным аб’ёме ў еўрапейскую палітычную, эканамічную, а таксама сістэму бяспекі і заканадаўства. Сімвалічным кульмінацыяй гэтага першага этапу, які адкрывае таксама новыя магчымасці для вышаградскага супрацоўніцтва, стала ўступленне нашых дзяржаў у Паўночнаатлантычны альянс, а затым і ў Еўрапейскі Саюз.

Сёння дзяржавы Вышаградскай групы па-ранейшаму аб’ядноўвае акрамя сяброўства і добрасуседскага супрацоўніцтва таксама ўсведамленне аналагічных сацыяльных і эканамічных праблем, разуменне каштоўнасці рэгіянальнай салідарнасці, а таксама імкненне да дасягнення агульных мэтаў у еўрапейскай і знешняй палітыцы.

З перспектывы трыццаці гадоў, Вышаградская група стала не толькі адным з сімвалаў новай, аб’яднанай Еўропы і паспяховай трансфармацыі палітычнай і эканамічнай дзейнасці дзяржаў нашага рэгіёну, але і прыкладам эфектыўнага фармату рэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках Еўрапейскага Саюза, які ўдзельнічае ў сумесным фарміраванні яго палітыкі і ўзмацненні эканамічнай канкурэнтаздольнасці.

Аднак «V4» – гэта не толькі палітычнае супрацоўніцтва. Адным з сімвалічных інстытутаў нашага супрацоўніцтва з’яўляецца дзеючы з 2000 года Міжнародны Вышаградскі фонд, які да гэтага часу фінансаваў амаль 2400 стыпендый і падтрымаў рэалізацыю амаль 6 тыс. праектаў няўрадавых арганізацый, органаў мясцовага самакіравання, навукоўцаў і мастакоў у першую чаргу ў нашых 4 краінах, а таксама ў краінах Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан.

Мы рады, што такі важны юбілей Вышаградскай групы прыпадае на перыяд польскага старшынства ў Групе, якое працягваецца з ліпеня 2020 года да чэрвеня 2021 года.

https://youtu.be/sXx-ijy0E1Q
Scheduled Навіны