22.02.2021 Гісторыя, Рэпартажы з мерапрыемстваў Выставачны цэнтр “Белэкспа” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14)

У Мінску прайшла аўтограф-сесія Міхала Хабраса 🗺

аўтара кнігі “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі”

На стэндзе выдавецтва “Галіяфы” ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася аўтограф-сесія Міхала Хабраса, аўтара кнігі “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі”.

 

Рэпартажы з сустрэчы можна паглядзець ТУТ, ТУТ.

 


19 лютага з 12:00 да 13:00 адбудзецца аўтограф-сесія Міхала Хабраса – аўтара кнігі “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі”. Сустрэча пройдзе на стэндзе выдавецтва “Галіяфы” ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая 18-21 лютага пройдзе ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14).
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Кніга “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі” з’яўляецца ўнікальным і сістэматызаваным прадстаўленнем мемарыяльных месцаў — магіл і могілак, дзе спачываюць польскія салдаты, што загінулі падчас паўстанняў і войнаў у перыяд 1863–1944 гадоў. Кніга змяшчае апісанне і фатаграфічную дакументацыю такіх месцаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь. У кнізе апісаны больш за 60 месцаў, якія ўвекавечваюць Студзеньскае паўстанне, барацьбу перыяду польска-бальшавіцкай вайны і Другой сусветнай вайны. Узнікненню гэтай публікацыі спрыяла ідэя клопату аб памяці, якой мы абавязаныя ахвярам трагічнай гісторыі гэтых зямель. Бо салдацкі абавязак мае ўніверсальны памер — дзесяцігоддзі, якія мінулі ад прадстаўленых у кнізе падзей, павінны дазволіць нам годны і поўны пашаны ўспамін пра тых, хто аддаў свае жыцці.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Галіяфы” пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску ў 2020 годзе.

Scheduled Гісторыя Рэпартажы з мерапрыемстваў
Выставачны цэнтр “Белэкспа” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14) Map

Адукацыйная анлайн-гульня “Годнасць, свабода і незалежнасць” 🗓

Ці любіце вы адукацыйныя гульні так, як любіць іх Бібліятэка анлайн?
19 02.2021 25 02.2021 Гісторыя, Падзея

Аўтограф-сесія Міхала Хабраса 🗓 🗺

аўтара кнігі “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі”
19 02.2021 Гісторыя, Падзея