“LemLand 2021” – Міжнародны конкурс плаката, прысвечанага асобе і творчасці Станіслава Лема
У 2021 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння (і 15 з дня смерці) найвялікшага польскага пісьменніка жанру навуковай фантастыкі.
Станіслаў Лем быў чалавекам з высокім узроўнем інтэлекту і выключным празорцам. У сваіх кнігах, напісаных яшчэ ў ХХ стагоддзі, Лем прадказаў з’яўленне многіх функцыянуючых цяпер прылад, такіх як аўдыёкнігі і электронныя кнігі. Ён таксама шмат пісаў пра розныя формы інтэлекту, у тым ліку штучнага, як у рамане «Непераможны» (1964), і пра разумны акіян у рамане «Салярыс» (1961). Лем таксама займаўся праблематыкай культурных зменаў, выкліканых развіццём тэхналогій, напрыклад, у рамане “Вяртанне з зорак» (1961).
Конкурс “LemLand 2021” накіраваны ў першую чаргу на папулярызацыю асобы самога Станіслава Лема і яго творчасці. У сувязі з гэтым тэматыка плакатаў можа быць непасрэдна звязаня з постаццю Аўтара – Hommage à Stanisław Lem, яго літаратуры і яе адаптацыі – фільмаў, спектакляў і г.д., а таксама з кантэкстамі нашай будучыні. Пытанні аб характары і тэмпах змены нашай рэчаіснасці ў выніку развіцця тэхналогій, пытанні аб культуралагічнай ролі тэхналогій таксама ўваходзяць у тэматыку конкурсных прац.
Арганізатары конкурсу: Кракаўскі педагагічны універсітэт, Сілезскі ўніверсітэт, Сілезскі фестываль навукі КАТАВІЦЭ, Універсітэт Астравы, Кітайска-еўрапейская асацыяцыя дызайну культуры( CEIDA), Галерэя «Dydo Poster Gallery».
Апошні тэрмін падачы прац – 1 ліпеня 2021 года.
Плакаты ў фізічнай (друкаванай) форме можна будзе ўбачыць падчас афіцыйнай выставы ў “Dydo Poster Gallery” ў Кракаве. Вернісаж запланаваны на верасень 2021 года. Выбраныя конкурсныя працы будуць прадстаўлены на V Сілезскім фестывалі навукі КАТАВІЦЭ восенню 2021 года. Выбраныя працы будуць паказаныя ў лічбавым выглядзе на экранах.
ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ ПРАЦ
Кожная праца павінна быць адпраўленая ў двух фарматах: адзін для друку, другі для праекцыі на экранах.
Тэхнічныя патрабаванні да версіі для друку: фармат JPG lub PDF, CMYK, 100×70 см, 200 DPI, максімальны памер файла: 10 Mb, вертыкальная арыентацыя, назва файла: Country_Name_Surname_Poster-Title_print.
Тэхнічныя патрабаванні да версіі для праекцыі: JPG ці PNG, RGB, максімальна 3000 пікселяў па большым баку, максімальны памер файла: 10 Mb, вертыкальная арыентацыя, назва файла: Country_Name_Surname_Poster-Title_screen.
Працы ў лічбавай версіі павінны быць адпраўлены праз форму, даступную на вэб-сайце конкурсу
Больш інфармацыі:
Сайт конкурсу LemLand Konkurs na Plakat