19-03-2021 Навіны

RAFAŁ прадставіць Польшчу на 65-м конкурсе песні “Еўрабачанне» !

RAFAŁ з песняй "The Ride" прадставіць Польшчу на 65-м конкурсе песні “Еўрабачанне» ў Ратэрдаме!

Песня “The Ride” была напісаная шведскімі кампазітарамі: намінантам на прэмію «Грэмі» Ёакімам Аўрэніусам, Томасам Карлсанам, Кларай Рубенсан, Ёханам Маўрыцсанам. Кампазіцыі, напісаныя гэтымі вядомымі аўтарамі, займаюць лідзіруючыя месцы ў чартах па ўсім свеце.

Мастацкім кіраўніком відэакліпа і сцэнічнага выступлення “The Ride” з’яўляецца Мікалай Дабравольскі, харэаграфію стварыў Агусцін Эгурола, а рэжысёрам відэа выступіў Паскаль Паўлішэўскі.

RAFAŁ (Рафал Бжазоўскі) – спявак, вядучы шоў і адна з найбольш папулярных тэлевізійных асобаў у Польшчы. У 2020 годзе ён быў адным з вядучых 18-га Дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне”. Акрамя любові да музыкі, ён захапляецца авіяцыяй і спортам (Рафал выйграў бронзавы медаль Чэмпіянату Польшчы па акадэмічнай барацьбе). Рафал мае ліцэнзію пілота прыватнага самалёта і ў цяперашні час знаходзіцца ў працэсе атрымання ліцэнзіі на пілатаж.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» пройдзе ў зале Ahoy ў Ратэрдаме. Канцэрты будуць адбывацца ў наступным парадку:

паўфінал № 1-18 траўня (аўторак),
паўфінал № 2-20 траўня (чацвер)
фінальны канцэрт-22 мая (субота).

Прадстаўнік Польшчы выступіць у другім паўфінале (чацвер, 20 траўня) разам з Аўстрыяй, Малдовай, Сан-Марына, Сербіяй, Ісландыяй, Чэхіяй, Грэцыяй, Эстоніяй, Даніяй, Балгарыяй, Швейцарыяй, Фінляндыяй, Літвой, Грузіяй, Партугаліяй і Албаніяй.

Арганізатарам сёлетняга «Еўрабачання» зноў з’яўляюцца Нідэрланды ў сувязі з адменай  леташняга конкурсу па прычыне пандэміі каранавіруса. На апошнім конкурсе перамог Дункан Лоўрэнс з песняй “Arcade”, які ў 2019 годзе ў Тэль-Авіве апярэдзіў Нідэрланды. Слоган конкурсу «Еўрабачання» ў гэтым годзе – Open up (з англ. – Адкрыйся).

https://www.youtube.com/watch?v=xsWwLWaZBq8

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на афіцыйным сайце Ратэрдам 2021 – конкурс песні Еўрабачанне