Увечары 21 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў памёр Адам Загаеўскі – паэт, празаік, эсэіст і перакладчык, адзін з самых вядомых сучасных польскіх аўтараў. На працягу многіх гадоў ён лічыўся кандыдатам на Нобелеўскую літаратурную прэмію, яго творы перакладзеныя на многія мовы.
Стары мастак на прагулянцы
У кішэнях прысмакі для навакольных сабак
Ён ужо амаль нічога ня бачыць
Амаль не глядзіць на дрэвы і прыгарадныя вілы
Ведае тут кожны камень
Усё гэта я маляваў імкнуўся намаляваць думае ён
Але так няшмат удалося
Сьвет увесь час расьце нястрымна расьце
І ўсё-ткі яго застаецца ўсё меней
Пераклад з польскай Andrej Khadanovich, паводле: Adam Zagajewski. Prawdziwe życie. Kraków, Wydawnictwo a5, 2019.
Фота: Artur Reszko PAP