У рамках святкавання 230-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 траўня Камерны аркестр імя святога Кшыштафа запрашае паслухаць спецыяльны канцэрт з Палаца вялікіх князёў літоўскіх ў Вільні. Падчас канцэрту пад назвай “Дзень, які змяніў гісторыю” аркестр пад кіраваўніцтвам Мадэста Баркаускаса выканае праграму з творамі літоўскіх і польскіх кампазітараў: Мечыслава Карловіча, Фаустаса Латэнаса, Рамуальда Твардоўскага, Відмантаса Бартуліса, Войцеха Кіляра. Твор Р. Твардоўскага „Lituania ” ў Літве будзе гучаць упершыню.
Канцэрт арганізаваны сумесна з Пасольствам Польшчы і Польскім Інстытутам у Вільні, а таксама Міністэрствам замежных спраў Літвы.
Трансляцыя канцэрта адбудзецца 2 траўня а 20:45 па мясцовым часе на літоўскім грамадскім тэлебачанні LRT Plius і ў Інтэрнэце.