2 траўня 2021 года ў Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння Фердынанда Рушчыца, быў адкрыты помнік Мастаку. Аўтарам бюста з’яўляецца вядомы беларускі скульптар Валяр’ян Янушкевіч, праект фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Урачыстая цырымонія адбылася ў прысутнасці прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Польскага Інстытута і мясцовай грамадскасці.