XIV Міжнародны балетны конкурс „Golden Pointe Shoes” 2021 анлайн. Прыём заяў да 5 чэрвеня
XIV Міжнародны балетны конкурс „Golden Pointe Shoes” 2021 адбудзецца анлайн 18-20 чэрвеня 2021 г.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца польскі Фонд “Балет”, які амаль 30 гадоў займаецца разнапланавай дзейнасцю, што спрыяе прасоўванню і развіццю балета і іншых відаў выканальніцкіх мастацтваў.
Кожны год Конкурс запісваецца на старонках гісторыі як незвычайная падзея і вялікае свята танца.
Ідэя конкурсу – прэзентацыя і прасоўванне мастацтва ў выкананні адэптаў балетнага мастацтва з усяго свету і, перш за ўсё, іх падтрымка на парозе прафесійнай кар’еры. Гэта неверагодная магчымасць для крытыкаў і шырокай аўдыторыі, а таксама неацэнная дапамога ў пачатку сусветнай кар’еры, пра якую многія мараць. “Golden Pointe Shoes” з’яўляецца адным з нямногіх конкурсаў у свеце, адрасаваных выпускнікам балетных школ, ён вельмі папулярны ў балетным асяроддзі ў Польшчы і за мяжой.
Першапачаткова (з 2002 года) ён быў даступны толькі для выпускнікоў польскіх школ, а з 2008 года ў ім могуць удзельнічаць прадстаўнікі з усяго свету.
Удзельнікі
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы польскіх і замежных балетных школ, якія ў 2020/2021 навучальным годзе атрымалі дыплом аб заканчэнні балетнай школы.
Тэрмін падачы заяў
Заяўкі навучэнцаў на конкурс ажыццяўляюцца шляхам запаўнення рэгістрацыйнай формы да 5 чэрвеня 2021 года.
Гісторыя
Міжнародны балетны конкурс “Golden Pointe Shoes” з 2002 года вызначыў 19 лаўрэатаў, якія дзякуючы перамозе пачалі сваю прафесійную кар’еру ў тэатрах, операх па ўсім свеце. Лаўрэатамі “Golden Pointe Shoes”, сярод іншых, з’яўляюцца: галоўны танцор Дацкага каралеўскага балета Марцін Купіньскі, першы саліст шведскага Каралеўскага балета Давід Купіньскі, першая салістка Літоўскай нацыянальнай оперы Дар’я Алефірэнка, балетмайстар Фінскай нацыянальнай Оперы Міхал Крчмар.
Конкурс у фармаце анлайн
У гэтым годзе XIV Міжнародны балетны конкурс “Golden Pointe Shoes” у сувязі з глабальнымі перашкодамі, выкліканымі пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2, цалкам перанесены ў Інтэрнэт. Захапляльныя шоў можна будзе адсочваць на струменевай платформе.
Журы
У склад журы конкурсу ўваходзяць прызнаныя педагогі, танцоры і харэографы – выдатныя мастакі і дасведчаныя спецыялісты з выдатным пачуццём эстэтыкі і вытанчанай формы, а таксама сапраўды незвычайныя асобы. Сярод іх будуць: іспанская харэограф і танцорка фламенка Роса Алімпія Эстрэла, прафесар музычнага мастацтва Эва Выціхоўска, першы танцор Фінскай нацыянальнай оперы Міхал Крчмар, педагог і танцор Пётр Нардэлі, балетмайстар Уладзімір Ісаеў, прафесар Музычнага ўніверсітэта Фрыдэрыка Шапэна Бэата Ксянжкевіч.
Журы будзе ацэньваць дасланыя відэаматэрыялы кадры ў два этапы. Падчас першага будуць прааналізаваныя запісы класічнага і сучаснага танца, будзе вызначаная група танцораў, якая пяройдзе да наступнага этапу. У другім этапе члены журы вызначаць толькі 5 пераможцаў, якія атрымаюць прызы, а іх прэзентацыі будуць прадстаўлены на гала-канцэрце, даступным анлайн 20 чэрвеня 2021 года.
Ганаровы патранат над конкурсам прынялі мэр горада Шчэцін, маршалак Заходне-Паморскага ваяводства Альгерд Геблевіч, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Падрабязнасці ў ПРАВІЛАХ і на сайце конкурсу
Golden-Pointe-Shoes-2021-Online-prezentacja