1.06.2021 ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА, Навіны

Выстава плакатаў па выніках Конкурсу да 100-годдзя Станіслава Лема

Прапануем Вашай увазе выставу прац, якія ўдзельнічалі ў Конкурсе плаката да 100-годдзя з дня нараджэння знакамітага польскага пісьменніка, філосафа і футуролага СТАНІСЛАВА ЛЕМА.

Конкурс быў адрасаваны да беларускіх мастакоў, дызайнераў і ілюстратараў, яго мэтай была распрацоўка плаката, прысвечанага юбілею Станіслава Лема, яго творчасці наогул або канкрэтнаму твору пісьменніка. Слоган конкурсу – Лем 2021. Я бачыў будучыню”.
Конкурс быў абвешчаны Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы  Польскага Інстытута ў Мінску.
У склад конкурснай камісіі ўвайшлі вядомыя мастакі, даледчыкі творчасці пісьменніка, а таксама прадстаўнікі культурнага асяроддзя Беларусі і Польшчы. 
Пераможцы выбіраліся ананімна паводле закрытага інтэрнэт-галасавання. 
Конкурсная камісія прызнала 3 узнагароды:  

I месца – Юрый ТАРЭЕЎ, ІІ месца – Анастасія РОГУЛЕВА,  ІІІ месца – Аліна ВАРЫВОНЧЫК

Scheduled ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА >Навіны