Тэатр на экране – “Картатэка” Т. Ружэвіча ў пастаноўцы К. Свінарскага
З 18 да 20 чэрвеня 2021 г. Польскі тэатр у Вроцлаве запрашае на анлайн-паказ тэлевізійнага спектакля “Картатэка” Тадэвуша Ружэвіча ў пастаноўцы Конрада Свінарскага. Паказ будзе праходзіць у рамках цыкла “Тэатр на экране”.
Доступ TVP VOD будзе адкрыты з 19:00PL/20:00BY 18 чэрвеня 2021 (пятніца) да 20 чэрвеня 2021 (нядзеля), 24:00
Тадэвуш Ружэвіч
КАРТАТЭКА
Рэжысёр: Конрад Свінарскі
Тэлевізійная рэалізацыя: Ірэна Саберайская
Сцэнаграфія: Анна Ярнушкевіч
Музыка: Адам Славіньскі
Ролі выконваюць:
Тадэвуш Ламніцкі – Герой,
Баляслаў Платніцкі – Стары І,
Збігнеў Скаўронскі – Стары II,
Ярэма Стэмпоўскі – Стары III,
Генрык Бароўскі – Бацька,
Рышарда Ханін – Маці,
Данута Шафлярска – Вольга,
Ванда Лучыцка – Тоўстая жанчына,
Сатурнін Буткевіч – Тоўсты спадар,
Тадэвуш Плуціньскі – Спадар з праборам,
Ежы Калішэўскі – Журналіст,
Аліцыя Мігулянка – Сакратарка,
Іаланта Валэйка – Дзяўчына,
Ян Цяцерскі – Дзядзька,
Януш Палюшкевіч – Настаўнік,
Зоф’я Ямры – Спадарыня,
Цаліна Мэнцнэр – Афіцыянтка,
Зыгмунт Лісткевіч – Госць у кепцы,
Юльюш Бэргер – Госць у капелюшы
Аператар: Тадэвуш Роман
Камеры: Тадэвуш Ежак, Міхал Шыманьскі, Міхал Станкоўскі
Памочнік рэжысёра: Бажэна Піяноўска
Музычнае кіраўніцтва: Адам Вернік
Гукавая апрацоўка: Ізаак Ліхтэнбаўм
Святло: Станіслаў Бялэк
Грым: Марыя Захвей, Гражына Цель, Часлава Бітнэр, Івона Каміньска
Кіраўнік вытворчасці: Бэата Янішэўска
Вытворчасць: Польскае тэлебачанне 1967
Прэм’ера: 12 чэрвеня 1967
Працягласць: 89 хвілін
Падпісацца на падзею ў Фэйсбуку
Тэлевізійную “Картатэку” амаль адзінагалосна прызналі сапраўднай падзеяй – рэжысуру выдатнай, а ролю Ламніцкага – геніяльнай. Нямала станоўчых водгукаў выклікалі дадатковыя здымкі пад адкрытым небам [ … ] На экране мы бачым разбураныя камяніцы вуліцы Гжыбоўскай – на заднім плане відаць Палац культуры і навукі, Касцёл Усіх Святых, сінагогу “Ножыкаў” – сёння там ужо раён За Жалезнай Брамай. Непадалёк праходзіць вуліца Маршалкоўская (дзе, на думку Яна Кота, мог стаяць ложак Героя). Блізка да цэнтра, шмат людзей магло там пабываць. Нават рэжысёр – гэта той мужчына, які пад вакном махае на дзяўчыну.
Павел Плоцкі, Калі б Вы ўзяліся за “Картатэку”…, Тэатр. Ружэвіч,
Нацыянальны аўдыёвізуальны інстытут, 2011
Спектакль рэжысёра Конрада Свінарскага лічыцца амаль узорнай пастаноўкай драмы Тадэвуша Ружэвіча.
Залатая Сотня Тэатра Тэлебачання.
На фотаздымку: Тадэвуш Ламніцкі і Тадэвуш Ружэвіч у Польскім тэатры ў Вроцлаве 3 чэрвеня 1987 года пасля прэзентацыі “Картатэкі” Тэатра-студыі ім. С. І. Віткевіча ў Варшаве. Фота Адам Хавалей