Адбыўся канцэрт да 30-годдзя Вышаградскай групы
27 траўня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт “QUADRIVIUM: чатыры шляхі” у якім прагучала музыка чатырох еўрапейскіх краін – Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі з нагоды 30-годдзя Вышаградскай групы і старшынства Польшчы ў групе V4 у перыяд ад ліпеня 2020 г. да чэрвеня 2021 года.
Польшча
В.Кіляр – “Orawa” для камернага аркестра (1986)
Г.Вяняўскі – “Легенда”, ор.17
– Канцэртны паланэз для скрыпкі і камернага аркестра, ор.4
Чэхія
Б.Марціну – Канцэрт для клавесіна з аркестрам, H.246 (1935)
Славакія
П.Брайнер – Beatles Concerto Grosso No. 4 (1992)
Венгрыя
Б.Бартак – «Дывертысмент» для струннага аркестра, фінал (1939)
Выканаўцы:
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Салісты –
Павел Бацян
Алег Подаў
Кацярына Мішчанчук
скрыпка
Мікалай Кісялёў віяланчэль
Марына Рамейка клавесін
Дырыжор – Юрый КАРАВАЕЎ
Падчас музыкі на вялікім экране былі прэзентаваны фільмы пра гісторыя, архітэктуру і культуру краін Вышаградскай чацьверкі.