27.03.2021 Літаратура, Навіны

15-я гадавіна смерці Станіслава Лема

27 сакавіка, спаўняецца 15 гадоў са дня смерці Станіслава Лема – аднаго з самых праніклівых і бліскучых польскіх пісьменнікаў, які ў сваёй творчасці спалучаў навуковую фантастыку з філасофскай рэфлексіяй і крытыкай сучаснасці. Ён з’яўляецца найбольш перакладаным польскім пісьменнікам: яго кнігі перакладзены на больш чым 40 моў, агульны тыраж якіх перавышае 30 мільёнаў асобнікаў.

Станіслаў Лем быў майстрам пяра і некалькімі словамі ўмеў выразіць вельмі глыбокі сэнс. Дзякуючы праекту “365 цытат на Год Лема” можна ўзгадаць найбольш трапныя цытаты з яго твораў. У рамках праекта кожны дзень на працягу Года Лема будзе суправаджацца адной цытатай Майстра на трох мовах: польскай, англійскай і рускай.

365 ЦЫТАТ НА ГОД ЛЕМА

#ROKLEMA

Scheduled Літаратура Навіны