17.09.2018 - 19.09.2018 Тэатр

Харэаграфічны спектакль“Батай і досвітак новых дзён”

Цыкл «Тэрыторыі харэаграфіі»

100 гадоў польскай незалежнасці як натхненне для шматкультурнага танцавальнага праекта. 

Тэрыторыя харэаграфіі” адпраўляецца ў тур!  “Тэрыторыі харэаграфіі – новыя шляхі авангарду” – гэта шматгадовы праект прэзентацыі польскага сучаснага танца з удзелам лепшых акцёраў, педагогаў і тэарэтыкаў, засяроджаных вакол Польскай Платформы Танцу 2017. Праект, запланаваны на 2017-2021 гады, складаецца са спектакляў, трэнінгаў, сустрэч і дэбатаў у самых актыўных цэнтрах сучаснага танца ва Усходняй Еўропе, між іншых у Беларусі, Украіне, Грузіі, Арменіі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Славеніі, Сербіі, Балгарыі. Праект працягвае праграму “Тэрыторый харэаграфіі” 2016 году, якая пашырылася за кошт прапаноў прац, звязаных з выбітнымі постацямі артыстак танцавальнага авангарду XX стагоддзя польскага паходжання.

МІНСК / 

17 верасня – спектакль 

„Total”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

18 верасня – 

спектакль  

„Батай і досвітак новых дзён”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

19 верасня – 

спектакль 

„Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць” / 

Арт-прастора ОК 16

“Батай і досвітак новых дзён”
 – Славек Краўчыньскі і Ганна Гадоўская
Чым можа быць падарожжа да немагчымага? Шэсць танцораў спрабуюць адпавесці, навобмацак і без слоў, на надзвычай драматычнае пытанне французскага філосафа Георга Батая: ці можам мы стварыцца нанова?

8 верасня ў Познані (Польшча) адбылася прэм’ера спектакля “Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”, які распачынае цыкл “Тэрыторыі харэаграфіі – новыя шляхі авангарду”, прысвечанага чатыром выбітным танцоркам і харэаграфкам польскага паходжання: Браніславе Ніжынскай, Марыі Рамбер, Полі Нірэнскай і Янцэ Рудзкай. “Тэрыторыі харэаграфіі” арганізаваны Інстытутам Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Інстытутам Музыкі і Танцу, Цэнтрам Культуры ў Любліне і Art Stations Foundation, таксама партнёрамі з Беларусі, Украіны, Грузіі і Арменіі ў межах POLSKA 100, праграмы святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы. 

Прэм’ера, якая адбылася ў Позані, пачынае паказы танцавальных спектакляў у гэтым годзе. У межах “Тэрыторый харэаграфіі” яны пройдуць таксама у Гародні, Мінску, Дніпро, Тбілісі, Ерэване і Кіеве з 8 верасня па 3 кастрычніка 2018. Гледачы з розных краін змогуць пабачыць:

“Тэрыторыі харэаграфіі” – гэта таксама адзін з філіялаў праекту Незалежная, у межах якога існуе замежная праграма POLSKA 100, падрыхтаваная і кіраваная Інстытутам Адама Міцкевіча. Мэтай багатай праграмы культурных падзей, якія адбываюцца амаль што па ўсім свеце ў гонар святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы, з’яўляецца натхняльная прэзентацыя разнастайнсці польскай культуры і традыцый, звяртаючыся да таго, што актуальна для нашай культуры.

Праект з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы POLSKA 100, якая рэалізуецца ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ на 2017-2021 гады.

Фінансавая падтрымка – Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ.

from to
Scheduled Тэатр