15.02.2020 Музыка, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрт гурта “Algorhythm” (Польшча)

Minsk Winter Jazz 2020

15-га лютага ў рамках фестывалю Minsk Winter Jazz 2020   выступіў вядомы польскі гурт “Algorhythm”

Гурт Algorhythm быў заснаваны ў 2013 годзе. З самага пачатку сваёй творчасці спалучае розныя ідэі і музычныя напрамкі. Назва гурта гэта слова — сімвал. Звяртаецца да паняцця алгарытму, які выкарыстоўваецца кожны дзень ва ўсіх сферах сучаснага жыцця. Менавіта так музыка “Algorhytm” адлюстроўвае паўсядзённыя эмоцыі і думкі сучаснага чалавека. Гурт намінаваны на прэмію фанаграфічнай акадэміі “FRYDERYK 2018” у намінацыі “Джазавы запіс року”.

 

 Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST,  кампаніі «Рэгула». Прадзюсар фестывалю — канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» (вядомае раней як «Эквілібрыум АРТС»). 

Scheduled Музыка Рэпартажы з мерапрыемстваў