23 студзеня ў Навагрудскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”.
Гэта ўжо не першая прэзентацыя кракаўскай калекцыі ў Беларусі. У мінулыя гады з выставай батлеек мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Мінска, Брэста, Гродна, Пінска.
Арганізатары выставы: Музей Кракава, Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшчаў Гродне,
Традыцыя стварэння батлеек сфарміравалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў ХХ стагоддзі, а зараз з’яўляецца важным элементам сучасных калядных традыцый.
![](https://instpol.by/i/photo/0e69ad6f-f043-46d0-a999-6d4f041f23cb.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/4adc56f1-b375-4412-80c1-2e34a0908500.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/c4623364-1b92-48c5-b8ab-8b4d9595ef38.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/30d080dc-e8bd-4609-905a-6becafcb81c4.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/df25de00-62a8-47da-81be-e09540702dc1.jpg)
У той жа дзень у раённай бібліятэцы ў Навагрудку Гродзенскай вобласці прайшлі майстар-класы па стварэнні батлеек. Мерапрыемства было праведзена супрацоўнікамі Музея Кракава для прадстаўнікоў гільдыі рамёстваў і аніматараў культуры.