Месца: Брэст, Брэсцкі тэатра драмы
У канцэрце прымуць удзел тры джазавыя калектывы – з Польшчы, Германіі і Беларусі.
Польшчу прадставіць знакаміты джазавы калектыў з Кракава BESTER QUARTET. “Bester Quartet” – гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, і сёння з’яўляецца свайго роду феноменам на сусветным музычным рынку. Музыкі працуюць у шырокім стылістычным спектры, які яднае элементы класічнай, джазавай, авангарднай і сучаснай камернай музыкі. Асновай стварэння ўнікальных інструментальных формаў квартэта з’яўляецца імправізацыя. Калектыў выступаў у многіх прэстыжных канцэртных залах і музычных клубах у Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Швейцарыі, Швецыі, Галандыі, на Тайвані і г.д. У супрацоўніцтве з прэстыжным нью-ёркскім лэйблам Tzadik Records было выдадзена 8 альбомаў квартэта. Склад квартэта: Яраслаў Бэстэр – акардэон Давід Любовіч – скрыпка Рышард Палка – ударныя Мацей Адамчак – кантрабас