«Натхняльная культура» — Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы запусціла новую праграму
Праграма «Натхняльная культура» прызначана для ўстаноў, падведамных і кантраляваных Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. Яна з’яўляецца адным з фундаментаў інтэграцыйнай сістэмы папулярызацыі польскай культуры за мяжой, стратэгічнага праекта, рэалізаванага ў межах урадавай Стратэгіі адказнага развіцця (SOR), якую каардынуе міністр культуры і нацыянальнай спадчыны ў супрацоўніцтве з міністрам замежных спраў.
Стратэгічная мэта праграмы — прасоўванне на міжнароднай арэне самых каштоўных з’яў польскай культуры. Задачы, якія рэалізуюцца ў рамках праграмы, павінны служыць стварэнню за мяжой станоўчага іміджу Польшчы як сучаснай дзяржавы, што ўсведамляе свой уклад у еўрапейскую і сусветную культуру, а таксама і пашыраць веды пра творчыя і інтэлектуальныя дасягненні палякаў
Тэматычныя напрамкі:
1. Польская культура як крыніца натхнення.
2. Установы будучыні.
3. Лідар па ахове культурнай спадчыны, які дзеліцца досведам
4. Краіна крэатыўных гарадоў.
Геаграфія рэалізацыі праекта:
— Еўропа
— Краіны Паўднёвага Каўказа (Грузія, Азэрбайджан, Арменія)
— Усходняя Азія (Японія, Кітай, Рэспубліка Карэя, В’етнам)
— Важныя для фарміравання польска-габрэйскага дыялогу краіны — з асаблівай увагай да Ізраіля і ЗША.
Віды праектаў
Атрымаць грант у межах праграмы “Натхняльная культура” можна на рэалізацыю наступных задач:
— праект па папулярызацыі польскай культуры, скіраваны да замежных адрасатаў/атрымальнікаў і рэалізаваны за межамі Польшчы,
— знаходжанне персаналу польскіх устаноў культуры ў арганізацыях-партнёрах за мяжой,
— азнаямленчыя паездкі — прыём замежных гасцей польскімі культурнымі ўстановамі або групамі ўстаноў, накіраваныя на развіццё супрацоўніцтва і рэалізацыю сумесных праектаў.
Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2019 года.
Правілы, форма заяўкі і каштарыс даступны тут.