4 кастрычніка 2019 г. у эксперыментальнай прасторы Ok16 ў Мінску адбылося адкрыццё выставы “ГУМАР, КОМІКС, КАРЫКАТУРА І САТЫРА Ў СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЕ”.
Арганізатары — Сярэднееўрапейская культурная платформа і яе чэшскае Старшынства.
Незвычайная панэльная выстава працягнецца да 16 кастрычніка. Выстава прадстаўляе маляваны гумар 20-га стагоддзя з палітычнай і сацыяльнай тэматыкай. Гумар — аснова кожнай нацыянальнай культуры. Гэта вынік працяглага культурнага развіцця, на якое ўплываюць геаграфічныя ўмовы і гістарычны кантэкст. Гумар заўсёды дапамагаў людзям пераадольваць складаныя жыццёвыя сітуацыі, коратка рэзюмуючы іх стаўленне да грамадска-палітычных падзеяў, а таксама іх падыход да грамадскага жыцця.