17 красавіка а 9:30PL/10:30BY Teatr im. H. Ch. Andersena w Lublinie Тэатр імя Ганса Хрысціяна Андэрсана ў Любліне запрашае на паказ танцавальнага спектакля для дзяцей (5+) па матывах казкі Г.Х.Андэрсана “Снежная каралева” ў пастаноўцы Катажыны Аляксандр-Кмець.
Прэм’ера спектакля адбылася 3 лістапада 2011 года.
Спектакль ўяўляе сабой інтэрпрэтацыю твора, напісанага ў ХІХ стагоддзі Гансам Крысціянам Андэрсанам. Ён распавядае гісторыю дваіх дзяцей – Герды і Кая. Яны сябруюць і любяць адзін аднаго, як брат і сястра, пакуль у вока Кая не трапіў асколак д’ябальскага люстэрка. Сэрца яго становіцца «ледзяным», ён перастае бачыць навакольнае дабро і прыгажосць.
З кожным днём ён становіцца ўсё злосным, чэрствым і жорсткім. Аднойчы, знаходзячыся пад уплывам таямнічай жанчыны, ён бясследна знікае. Герда хоча любой цаной знайсці свайго сябра Кая і адпраўляецца на пошукі. На шляху яна наведвае эфірную краіну кветак, казачны палац прынцэсы, а таксама сустракаецца са злоснымі разбойнікамі. Нягледзячы на ўсе перашкоды, Герда дабіраецца да палаца Снежнай каралевы.