Дзень Палоніі і палякаў за мяжой
Дзень Палоніі і палякаў за мяжой, які адзначаецца 2 мая, быў устаноўлены Сеймам РП у 2002 годзе. За гэтай ініцыятывай было прызнанне “шматвяковых дасягненняў і ўнёску Палоніі і палякаў за мяжой у аднаўленне Польшчай незалежнасці, вернасць і прыхільнасць польскасці, а таксама дапамога Радзіме ў самыя складаныя часы”.
Польскі ўрад, прызнаючы асаблівую ролю Палоніі, лічыць супрацоўніцтва з паланійнымі асяродкамі адным са сваіх прыярытэтаў. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч у сваёй прамове ў сейме РП у сакавіку бягучага года падкрэсліў, што “мы хацелі б, каб нашыя суайчыннікі сталі важным саюзнікам ураду ў прамоцыі польскіх дзяржаўных інтарэсаў, польскай культуры і нацыянальнай памяці, польскага гістарычнага наратыву”.
З верай у тое, што гэты юбілей важны для ўсіх землякоў – незалежна ад месца пражывання – асабліва сёння мы яднаемся думкамі з палякамі за мяжой, выказваючы ім словы падзякі за дзейнасць на карысць нашай дзяржавы.
Па дадзеных МЗС, за межамі Польшчы пражывае сёння каля 20 мільёнаў палякаў і асоб польскага паходжання. Вялікую групу складаюць асобы, якія засталіся на ўсходніх тэрыторыях пасля перамяшчэння дзяржаўных межаў. Іншыя – сучасныя эмігранты – утвараюць сённяшнюю Палонію ў краінах Захаду. Найвялікшай дыяспарай з’яўляецца амерыканская Палонія. У 2012 годзе ў адных толькі Злучаных Штатах польскае паходжанне задэкларавала больш за 9,6 млн асоб. Пажаданні міністра замежных спраў з нагоды Дня Палоніі і палякаў за мяжой