Шаноўнае спадарства!

Паведамляем, што з 31 ліпеня да 4 верасня

Бібліятэка і Відэатэка Польскага Інстытута ў Мінску не працуюць.

Жадаем усім цудоўнага лета і да сустрэчы ў верасні!

У верасні Бібліятэка і Відэатэка будуць працаваць па звычайным раскладзе:

аўторак 12: 00 — 17: 00

серада 12: 00 — 18: 00

пятніца 12: 00 — 17: 00


Шаноўнае спадарства!

Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску

працуе па графіку: аўторак 12.00-17.00

серада 12.00-18.00

пятніца 12.00-17.00

Кнігі і часопісы Вас чакаюць!


Паважаныя чытачы! Каталог Бібліятэкі Польскага Інстытута цяпер даступны анлайн. У любы час Вы можаце прагледзець усе даступныя пазіцыі на паліцах Бібліятэкі, а таксама замовіць патрэбныя Вам кнігі. АНЛАЙН-КАТАЛОГ Дзеля таго, каб замовіць патрэбныя кнігі, а таксама прагледзець стан карткі чытача, Вам неабходна зарэгістравацца ў праграме МАК+.

У меню трэба выбраць Rejestracja і ўвесці неабходныя дадзеныя.

Увага! Літары ў нумары пашпарта трэба пісаць кірыліцай.

Пасля ўваходу ў сістэму прызначце Login (імя карыстальніка) i Hasło (пароль) для свайго асабістага кабінета і можаце распачынаць віртуальнае падарожжа па паліцах нашай Бібліятэкі.

Ласкава запрашаем!


Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:
  • Мастацкая літаратура
  • Літаратура для дзяцей і моладзі
  • Культура і мастацтва
  • Палітыка і гаспадарка
  • Гісторыя
  • Рэлігія і філасофія
  • Тэатр і кіно
  • Біяграфіі славутых людзей 
  • Фотаальбомы
  • Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.

Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.

Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.

Відэатэка прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD.

Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.

Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў.

Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.

1. ПРОЗВІШЧА, ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ
2. ПРОЗВІШЧА і ІМЯ лацінскімі літарамі (як у пашпарце)*
3. ДАТА НАРАДЖЭННЯ 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 студзеня лютага сакавiка красавiка мая чэрвеня ліпеня жнiўня верасня кастрычнiка лiстапада снежня 1940 1941 1942 1943 1944 1945 1946 1947 1948 1949 1950 1951 1952 1953 1954 1955 1956 1957 1958 1959 1960 1961 1962 1963 1964 1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974 1975 1976 1977 1978 1979 1980 1981 1982 1983 1984 1985 1986 1987 1988 1989 1990 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001
4. ХАТНІ АДРАС і ТЭЛЕФОН (горад, вуліца, дом/корпус/кватэра)*
5. НУМАР МАБІЛЬНАГА ТЭЛЕФОНА (з кодам)**
6. E-mail**
7. АДУКАЦЫЯ (пазначце адпаведны варыянт)  сярэдняя
 сярэдняя спецыяльная
 няскончаная вышэйшая
 вышэйшая
8. НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА, ФАКУЛЬТЭТ, СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ, ГОД ЗАКАНЧЭННЯ**
9. МЕСЦА ПРАЦЫ І ПАСАДА
  не працую
10. ЦІ ВЫ РАНЕЙ ВЫВУЧАЛІ ПОЛЬСКУЮ МОВУ?  так*
 не
*ДЗЕ ВЫ ВЫВУЧАЛІ ПОЛЬСКУЮ МОВУ?
11. УЗРОВЕНЬ ВАЛОДАННЯ ПОЛЬСКАЙ МОВАЙ  нулявы
 нізкі
 сярэдні
 высокі
12. ЦІ ПАДАВАЛІ РАНЕЙ ЗАЯЎКУ НА КУРСЫ?  так*
 не
*Укажыце год падачы заяўкі
13. ГОРАД, ДЗЕ ХОЧАЦЕ НАВЕДВАЦЬ ЗАНЯТКІ  Мінск
 Маладзечна
 Магілёў
 Віцебск (няма набору на І год)
14. У якія дні Вам зручна наведваць заняткі?  падыходзяць усе дні
 панядзелак-серада
 панядзелак-чацвер
 аўторак-чацвер
 аўторак-пятніца
 серада-пятніца
15. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ (коратка)*
  Я згодны(ая) з ПРАВІЛАМІ прыёму на курсы і правядзення заняткаў
  Я выказваю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных, неабходных для правядзення набору на курсы польскай мовы, у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕС) № 2016/679
Перад адпраўкай праверце правільнасць пададзенай інфармацыі. Няправільна запоўненыя анкеты да разгляду не прымаюцца