31 жніўня мы ўрачыста адзначаем 40-ую гадавіну падпісання Жнівеньскіх пагадненняў і ўтварэння незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза “Салідарнасць”, якія спрыялі краху камунізму і завяршэнню расколу свету халоднай вайны.
Гэтага не адбылося б без ўдзелу мільёнаў палякаў, якія адважыліся супрацьстаяць несправядлівасці, што панавала ў заняволенай Радзіме, і ўтварылі “Салідарнасць”. Той масавы грамадзянскі рух, у якім палякі вырашылі выказаць сваё меркаванне і ўзяць на сябе адказнасць за лёс краіны, не меў сабе роўных у Еўропе.
“Ген салідарнасці” па гэты дзень вымагае ад Польшчы ўдзельнічаць у аказанні дапамогі іншым краінам, якія яе патрабуюць. Салідарнасць праяўляецца як у выглядзе дапамогі па развіцці і гуманітарнай дапамогі (у апошні час у барацьбе з пандэміяй COVID-19), падтрымкі іншых дзяржаў у працэсе трансфармацыі, у прыватнасці, краін Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан, але і ўдзелу ў міратворчых і ваенных ЕС, АБСЕ, НАТА і іншых міжнародных арганізацый. Успамінаючы гэтую асаблівую гадавіну, Польшча злучаецца з усімі народамі, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі ў сваіх краінах.
Запрашаем Вас азнаёміцца з памятнай выставай, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў.