“Лем 2021. Я бачыў будучыню” (польск. Lem 2021. Widziałem przyszłość) – пад такім лозунгам будуць адбывацца мерапрыемствы ў рамках Года Лема. Аўтарам лозунга з’яўляецца Інстытут Адама Міцкевіча.
Кажуць, Станіслаў Лем прадказаў будучыню -чаму? Аўтар вялікіх твораў не карыстаўся інтэрнэтам, але яму ўдалося прадбачыць масу тэхнічных рашэнняў і з’яў. Як прызнаў старшыня Інстытута Лема Мацей Кавецкі, Станіслаў Лем, верагодна, з’яўляецца першым аўтарам навуковай фантастыкі, які дакладна прадказаў змяншэнне папулярнасці папяровых кніг і надыход эры электронных фарматаў і электронных кніг. Ужо ў пачатку 50-х гг. ХХ ст. Лем разглядаў магчымасць злучэння магутных кампутараў для павышэння іх магчымасцяў апрацоўкі дадзеных. У зборніку эсэ “Дыялогі” (1957) ён прадстаўляў гэтую магчымасць як рэальны кірунак тэхналагічнага развіцця.
– Больш за 60 гадоў таму ён пісаў пра злучаныя камп’ютэрныя сеткі. Ён гаворыць пра тое, што будзе Інтэрнэт, што ўвесь свет будзе глабальнай вёскай. У “Магеланавым Воблаку” ён гаварыў пра смартфоны, пра тое, што ў нас будуць у кішэнях прылады, якія падключаюцца да “Бібліятэкі Трыёнаў”, – адзначыў М. Кавецкі.
Станіслаў Лем таксама закрануў тэмы штучнага інтэлекту, якога ў той час яшчэ не было, а таксама прадказаў дапоўненую рэальнасць. У “Магеланавым Воблаку” аўтар прадставіў вельмі цікавае бачанне вытворчасці тавараў, якое нагадвае сучасную тэхналогію 3D-друку. У сваёй літаратуры ён звяртаў увагу на з’яву постпраўды, трансгуманізму, мовы нянавісці ці дэзінфармацыі.
Некаторы час Лема крытыкавалі. Сёння ўсе тыя, хто гэта рабіў, кажуць пра пісьменніка з павагай і прызнаюць, што ён усё ж такі меў рацыю.
Крыніца http://instytutlema.pl