22.01.2021 Навіны

100-ая гадавіна з дня нараджэння Кшыштафа Каміля Бачыньскага

Сёння, 22 студзеня, мы адзначаем 100-ую гадавіну з дня нараджэння Кшыштафа Каміля Бачыньскага – паэта, аднаго з найбольш вядомых і распазнавальных прадстаўнікоў “пакалення Калумбаў”, і жаўнера Арміі Краёвай. Загінуў у Варшаўскім паўстанні ва ўзросце 23 гадоў.

2021 год названы Годам Кшыштафа Каміля Бачыньскага «ў знак прызнання яго заслуг перад польскім мастацтвам, польскай незалежнасцю і польскай культурай… У той жа час Сейм Рэспублікі Польшча аддае даніну павагі іншым прадстаўнікам паэтаў «пакалення Калумбаў», якія загінулі падчас нямецкай акупацыі: Тадэвушу Гайцы, Яну Рамоцкаму, Здзіславу Страіньскаму, Юзафу Шчэпаньскаму і Анджэю Тшэбіньскаму», – падкрэсліваецца ў пастанове Сейма Польшчы.

Кшыштаф Каміль Бачыньскі нарадзіўся 22 студзеня 1921 года ў Варшаве. З ранняй маладосці вылучаўся выдатным літаратурным і мастацкім талентам. Першы вядомы верш “Выпадак на працы” быў напісаны ў 1936 годзе. У перыяд нямецкай акупацыі Бачыньскі выдаў некалькі томікаў паэзіі: “Зачынены рэхам” (лета 1940), “Два каханні” (восень 1940), “Выбраныя вершы” (травень 1942) і “Паэтычны аркуш № 1” (1944).

Паэт загінуў у Палацы Бланка 4 жніўня. У яго трапіў нямецкі снайпер, які страляў з будынка Вялікага тэатра. 1 верасня загінула яго жонка – Барбара, у момант смерці яна чакала дзіця. Абодва пахаваныя на Вайсковых могілках на варшаўскіх Повонзках.

22-24 студзеня запрашаем да прагляду паэтычна-біяграфічнага фільма “Бачыньскі” (рэж. К. Піваварскі).

Барбара і Кшыштаф Бачыньскія. Трагічная гісторыя ваеннага кахання з першага погляду (PL)

Квіз: Бачыньскі вядомы і невядомы

Ілюстрацыя: калаж партала tvn24.pl

 

Scheduled Навіны