Інфармацыя пра апрацоўку персанальных дадзеных падпісчыкаў рассылкі Польскім Інстытутам у Мінску
Дадзеная інфармацыя забяспечвае выкананне абавязацельстваў, акрэсленых у арт. 13 рэгламенту Еўрапейскага парламента і Савета (ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асоб у сувязі з апрацоўкай персанальных дадзеных і аб свабодным перамяшчэнні такіх дадзеных, а таксама аб адмене дырэктывы 95/46/ЕС (АРАД).
- Адміністратарам Вашых дадзеных у разуменні арт. 4 п. 7 АРАД з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ў Варшаве, Алея Я. Х. Шуха 23, а выконвае абавязкі адміністратара Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску па адрасе 220030 Мінск, вул. Валадарскага, 6.
- У МЗС і іншых прадстаўніцтвах за мяжой прызначаны Інспектар па абароне дадзеных (ІАД).
Кантактныя дадзеныя ІАД: Адрас: Алея Я. К. Шуха, 23, 00-580 Варшава e-mail: iod@msz.gov.pl
- Дадзеныя апрацоўваюцца на падставе арт. 6 п. 1а АРАД – з дазволу асобы, якой яны датычаць, з мэтай перадачы з дапамогай рассылкі інфармацыі пра праграму і дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску. Прадастаўленне дадзеных з’яўляецца добраахвотным, але абавязковым для атрымання рассылкі.
- Дадзеныя падлягаюць абароне на падставе палажэнняў АРАД і не могуць быць перададзены трэцім асобам, якія не маюць паўнамоцтваў для доступу да дадзеных.
- Дадзеныя не будуць перадавацца трэцім дзяржавам ці міжнародным арганізацыям.
- Доступ да дадзеных маюць выключна ўпаўнаважаныя супрацоўнікі Польскага Інстытута ў Мінску.
- Дадзеныя будуць апрацоўвацца да моманту адмены асобай, якой яны датычаць, згоды на далейшую апрацоўку. Згода можа быць адменена ў любы час праз адпаведны механізм адмовы, размешчаны ў зносцы кожнай рассылкі ці шляхам адпраўкі адпаведнай інфармацыі на адрас minsk@instytutpolski.org.
- Асоба, якой датычаць дадзеныя, мае права кантраляваць перапрацоўку дадзеных згодна з арт. 15-20 АРАД, у прыватнасці, мае права на доступ да зместу сваіх дадзеных і іх выпраўленне, выдаленне ці абмежаванне апрацоўкі.
- Дадзеныя не будуць апрацоўвацца ў аўтаматычным рэжыме, а таксама не будуць прафілявацца.
- У выпадку парушэння заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных у дачыненні да апрацоўкі вашых дадзеных, Вы маеце права падаць скаргу ў кантралюючы орган па адрасе:
Упраўленне па абароне персанальных дадзеных вул. Стаўкі, 2 00-193 Варшава
|