Інфармацыя пра апрацоўку персанальных дадзеных падпісчыкаў рассылкі Польскім Інстытутам у Мінску

Дадзеная інфармацыя забяспечвае выкананне абавязацельстваў, акрэсленых у арт. 13 рэгламенту Еўрапейскага парламента і Савета (ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асоб у сувязі з апрацоўкай персанальных дадзеных і аб свабодным перамяшчэнні такіх дадзеных, а таксама аб адмене дырэктывы 95/46/ЕС (АРАД).

  1. Адміністратарам Вашых дадзеных у разуменні арт. 4 п. 7 АРАД з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ў Варшаве, Алея Я. Х. Шуха 23, а выконвае абавязкі адміністратара Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску па адрасе 220030 Мінск,  вул. Валадарскага, 6.
  2. У МЗС і іншых прадстаўніцтвах за мяжой прызначаны Інспектар па абароне дадзеных (ІАД).
    Кантактныя дадзеныя ІАД:
    Адрас: Алея Я. К. Шуха, 23, 00-580 Варшава
    e-mail: iod@msz.gov.pl
  3. Дадзеныя апрацоўваюцца на падставе арт. 6 п. 1а АРАД  – з дазволу асобы, якой яны датычаць, з мэтай перадачы з дапамогай рассылкі інфармацыі пра праграму і дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску. Прадастаўленне дадзеных з’яўляецца добраахвотным, але абавязковым для атрымання рассылкі.
  4. Дадзеныя падлягаюць абароне на падставе палажэнняў АРАД і не могуць быць перададзены трэцім асобам, якія не маюць паўнамоцтваў для доступу да дадзеных.
  5. Дадзеныя не будуць перадавацца трэцім дзяржавам ці міжнародным арганізацыям.
  6. Доступ да дадзеных маюць выключна ўпаўнаважаныя супрацоўнікі Польскага Інстытута ў Мінску.
  7.  Дадзеныя будуць апрацоўвацца да моманту адмены асобай, якой яны датычаць, згоды на далейшую апрацоўку. Згода можа быць адменена ў любы час праз адпаведны механізм адмовы, размешчаны ў зносцы кожнай рассылкі ці шляхам адпраўкі адпаведнай інфармацыі на адрас minsk@instytutpolski.org.
  8. Асоба, якой датычаць дадзеныя, мае права кантраляваць перапрацоўку дадзеных згодна з арт. 15-20 АРАД, у прыватнасці, мае права на доступ да зместу сваіх дадзеных і іх выпраўленне, выдаленне ці абмежаванне апрацоўкі.
  9. Дадзеныя не будуць апрацоўвацца ў аўтаматычным рэжыме, а таксама не будуць прафілявацца.
  10. У выпадку парушэння заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных у дачыненні да апрацоўкі вашых дадзеных, Вы маеце права падаць скаргу ў кантралюючы орган па адрасе:
    Упраўленне па абароне персанальных дадзеных
    вул. Стаўкі, 2
    00-193 Варшава