W Mińsku odbyło się spotkanie z Michałem Chabrosem 🗺
Na stoisku wydawnictwa „Haliafy” na Międzynarodowych Targach Książki w Mińsku odbyło się spotkanie z autorem publikacji „Polskie miejsca pamięci narodowej w środowej i wschodniej Białorusi” Michałem Chabrosem.
19 лютага з 12:00 да 13:00 адбудзецца аўтограф-сесія Міхала Хабраса – аўтара кнігі “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі”. Сустрэча пройдзе на стэндзе выдавецтва “Галіяфы” ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая 18-21 лютага пройдзе ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14).
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.
Кніга “Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі” з’яўляецца ўнікальным і сістэматызаваным прадстаўленнем мемарыяльных месцаў — магіл і могілак, дзе спачываюць польскія салдаты, што загінулі падчас паўстанняў і войнаў у перыяд 1863–1944 гадоў. Кніга змяшчае апісанне і фатаграфічную дакументацыю такіх месцаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь. У кнізе апісаны больш за 60 месцаў, якія ўвекавечваюць Студзеньскае паўстанне, барацьбу перыяду польска-бальшавіцкай вайны і Другой сусветнай вайны. Узнікненню гэтай публікацыі спрыяла ідэя клопату аб памяці, якой мы абавязаныя ахвярам трагічнай гісторыі гэтых зямель. Бо салдацкі абавязак мае ўніверсальны памер — дзесяцігоддзі, якія мінулі ад прадстаўленых у кнізе падзей, павінны дазволіць нам годны і поўны пашаны ўспамін пра тых, хто аддаў свае жыцці.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Галіяфы” пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску ў 2020 годзе.