Шаноўнае спадарства,
У перыяд з 12 чэрвеня да 5 ліпеня 2021 года Польскі Інстытут у Мінску прымае заявы на ўдзел у бясплатных двухгадовых курсах польскай мовы і культуры.
Будзем рады вітаць кандыдатаў з невялікіх гарадоў і вёсак!
Навучанне будзе адбывацца АНЛАЙН, жыхары Маладзечна таксама маюць магчымасць наведваць заняткі стацыянарна.
Кандыдаты, якія хочуць падаць заяву адразу на другі год навучання, прапануем самастойна прайсці тэст, які ўтрымлівае асноўныя пытанні з праграмы першага года навучання. Напісанне тэсту дазволіць аб’ектыўна ацаніць свае веды і пазнаёміцца з патрабаваннямі для працягу навучання на курсах.
Паведамляем, што Польскі Інстытут як падрыхтоўчая ўстанова не выдае сертыфікатаў, якія пацвярджаюць ці вызначаюць ўзровень валодання польскай мовай.
Інфармацыю пра афіцыйнае пацвярджэнне валодання польскай мовай як замежнай, а таксама прыклады экзаменацыйных тэстаў вы знойдзеце па адрасе https://certyfikatpolski.pl/.