Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ НАБОРУ
на бясплатныя двухгадовыя курсы польскай мовы
- Прыём заяў на курсы адбываецца адзін раз на год — у чэрвені.
- Набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланай заявы адпаведнага ўзору.
- Анкета-заява даступная анлайн на сайце Польскага Інстытута толькі ў перыяд правядзення набору.
- На курсы прымаюцца заявы ад кандыдатаў з нулявым і нізкім узроўнем валодання польскай мовай. У выключных выпадках кандыдаты з сярэднім і высокім узроўнем валодання польскай мовай могуць быць залічаны на другі год навучання.
- Падаваць заяву на ўдзел у конкурсе можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых краін, што стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўзросце ад 18 год.
- Асобы, якія паспяхова скончылі курсы ў мінулыя гады або былі адлічаны з курсаў па пэўных прычынах, не могуць больш падаваць заяву на курсы.
- Прынятыя на курсы асобы атрымаюць пацверджанне ад выкладчыка па электроннай пошце да 25 верасня.
- У сувязі з вельмі вялікай колькасцю кандыдатаў Польскі Інстытут у Мінску пакідае за сабой права вызначэння крытэряў адбору.
Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ
на курсах польскай мовы
- Месца правядзення заняткаў:
а) стацыянарна: Маладзечна; б) анлайн: астатнія гарады і мясцовасці Беларусі. - Навучальны год на курсах пачынаецца ў кастрычніку бягучага года і заканчваецца ў траўні наступнага года.
- Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады.
- Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (пачатак звычайна а 18 ці 19-ай гадзіне), толькі ў будныя дні.
- Дакладны расклад і месца правядзення ўстанаўліваюцца непасрэдна перад пачаткам правядзення заняткаў.
- Інфармацыя пра пачатак заняткаў будзе дасланая па электоннай пошце ўсім залічаным на курсы слухачам у апошні тыдзень верасня.
- Працягласць заняткаў — 2 акадэмічныя гадзіны / 90 хвілін.
- Заняткі праводзяцца ў групах па 25-30 чалавек.
- Абавязковым для кожнага ўдзельніка з’яўляецца наведванне заняткаў згодна з раскладам у групе.
- Прапусціць заняткі па ўважлівай прычыне можна загадзя папярэдзіўшы пра гэта выкладчыка.
- Пры пропуску больш за 30% заняткаў за месяц без уважлівай прычыны слухач будзе адлічаны з курсаў.
- Удзел у курсах БЯСПЛАТНЫ.
- Навучанне праводзіцца па падручніках з серыі „POLSKI krok po kroku”.
- Кожны ўдзельнік абавязаны набыць падручнікі для заняткаў за ўласны кошт і зарэгістравацца на платформе ZOOM (Рэгістрацыя на платформе ZOOM не датычыць слухачоў стацыянарнай формы)
- Заканчваецца навучанне на курсах унутраным экзаменам.