Паважаныя чытачы!
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску працуе толькі па серадах з 12:00 да17:00.
Калі ласка, памятайце пра адпаведныя меры бяспекі (ахоўныя маскі і дэзінфекцыя рук абавязковыя).
Па ўсіх пытаннях – biblioteka.minsk[at]instytutpolski.pl, + 375 17 378 87 16.
Уваход у Польскі Інстытут праз галоўныя дзверы будынка (вул. Валадарскага, 6) і далей на ліфце.
Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:
- Мастацкая літаратура
- Літаратура для дзяцей і моладзі
- Культура і мастацтва
- Палітыка і гаспадарка
- Гісторыя
- Рэлігія і філасофія
- Тэатр і кіно
- Біяграфіі славутых людзей
- Фотаальбомы
- Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.
Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.
Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.
Відэатэка
Відэатэка прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD. Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў. Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў. Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.