Сярод адрасаваных навукоўцам і аспірантам праектаў вы можаце знайсці:
- Праграма “Польшча – мой першы выбар”, адрасаваная замежным студэнтам, зацікаўленым у навучанні ІІ ступені і атрыманні ступені магістра ў польскім універсітэце.
Больш інфармацыі пра праграму і поўны спіс краін-партнёраў
- Польскія вяртанні – праграма падтрымлівае выбітных польскіх навукоўцаў у вяртанні на радзіму. Адрасаваная польскім спецыялістам, якія працуюць у замежных навуковых установах і хочуць атрыманыя веды і досвед выкарыстаць, вярнуўшыся ў Польшчу, развіваючы ўласную даследчую групу ці далучыўшыся да даследаванняў, ва ўжо арганізаваных навуковых групах.
- Праграма імя Улама – Стыпендыя дае магчымасць праводзіць навуковыя даследаванні, у тым ліку ў супрацоўніцтве з польскімі навукоўцамі ці даследчымі групамі; праходжанне постдоктарскай стажыроўкі; збор матэрыялаў для даследаванняў або навуковай публікацыі; правядзенне вучэбных заняткаў у прымаючым цэнтры.
- Стыпендыяльная праграма для Палоніі імя ген. У. Андэрса – стыпендыя адрасавана моладзі польскага паходжання, грамадзян адной з краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Чэхія, Харватыя, Эстонія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Літва, Латвія, Македонія, Малдова, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, ЗША, Узбекістан, а таксама краін Паўднёвай Амерыкі, Цэнтральнай Амерыкі і Афрыкі.
- Стыпендыяльная праграма імя Сэфана Банаха – была створана па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену NAWA. Мэтай праграмы, адрасаванай грамадзянам краін Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі і краін Заходніх Балкан, з’яўляецца падтрымка сацыяльна-гаспадарчага развіцця развіваючыхся краін праз павышэнне ўзроўню ведаў і адукацыі грамадзян.
- Стыпендыяльная праграма імя Ігнацыя Лукасевіча – створаная сумесна МЗС і NAWA ў рамках польскай дапамогі па развіцці, падобна як стыпендыяльная праграма імя Стэфана Банаха, яна падтрымлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё развіваючыхся краін (без краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі). Перавага аддаецца заяўнікам з наступных краін: Ангола, Эфіопія, Філіпіны, Індыя, Інданезія, Кенія, Калумбія, Ліван, Мексіка, М’янма, Нігерыя, Палестына, Перу, Паўднёвая Афрыка, Сенегал, Танзанія, Уганда, В’етнам.