Польскі Інстытут у Мінску адкрыты на разнастайныя ініцыятывы беларускіх культурніцкіх устаноў і прадстаўнікоў навуковага і мастацкага асяроддзяў. Калі ў Вас ёсць цікавы праект да сумеснай рэалізацыі, Вы можаце даслаць яго да разгляду ў Інстытут.
ПРАВІЛЫ ПАДАЧЫ ПРАЕКТУ
Праект павінен быць прадстаўлены мінімум за 90 дзён да яго рэалізацыі і ўтрымліваць наступныя звесткі:
- Тэма і назва праекта.
- Планаваная дата пачатку і заканчэння праекта, месца рэалізацыі.
- Кароткае абгрунтаванне ідэі, мэты праекта.
- Форма і спосаб ажыццяўлення.
- Кароткая інфармацыя пра ўдзельнікаў праекта, кантактныя тэлефоны.
- Арганізатары праекта, іх партнёры, удзел кожнага ў праекце.
- Запланаваны каштарыс, уключаючы выдаткі партнёраў альбо спонсараў.
- Меркаваны фінансавы і арганізацыйны ўдзел Польскага Інстытута ў праекце.
- Далейшыя заўвагі, чаканыя рэзультаты і водгукі ад рэалізацыі праекта.
- Кароткая даведка пра арганізатараў, з пералікам іх асноўных папярэдніх праектаў.
Пра рашэнне Польскага Інстытута заяўнік будзе паінфармаваны
ў індывідуальным парадку. Інстытут пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны адмовы.