Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія мастацтваў у Катавіцах
Польскі Інстытут у Мінску
запрашаюць на адкрыццё выставы “Акадэмія 100 плакатаў” са збораў Акадэміі мастацтваў у Катавіцах
Акадэмія Мастацтваў у Катавіцах выгадавалася на плакаце. Гісторыя навучальнай установы бярэ пачатак у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Цягам доўгага часу вучэльня функцыянавала як Іншагародні факультэт прапагандысцкай графікі кракаўскай Акадэміі мастацтваў, і гэта значыць, што плакат з самага пачатку быў тым вызначальным кірункам, які старанна развівалі ў мурах установы.
Плакат – гэта мастацтва. Гэта насычаны дыялог творцы і адрасата. А яшчэ гэта мастацтва вуліцы, якое сёння аздабляе сцены галерэй па ўсім свеце. Выстава пад назвай “Акадэмія 100 плакатаў” – гэта рэтраспектывы, своеасаблівае сентыментальнае падарожжа, якое прадстаўляе творцаў, трэнды, з’явы, што фарміруюцца ўжо цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Мы пакажам плакаты майстроў, педагогаў і студэнтаў. Гэта працы, створаныя за апошнія 40 гадоў. Выстава ахоплівае як плакаты, зробленыя па замове, так і ўратаваныя ад забыцця працы, створаныя ў майстэрнях. Гэта так званая “Шафа прафесара Тадэвуша Грабоўскага”, ён цягам доўгага часу кіраваў майстэрняй праектавання плаката катавіцкай акадэміі яшчэ ў дакамп’ютарную пару. Прынагодна мы даведваемся, з якімі тэмамі сутыкаліся маладыя творцы амаль 40 гадоў таму. Асаблівай увагі заслугоўваюць тэмы “Жывёла” і “Партрэт педагога”, у якіх мы з радасцю пазнаем дасканала вядомыя абліччы нашых паважаных прафесараў.
Выпускнікі кракаўскай Акадэміі мастацтваў – гэта вядомыя і прызнаныя па ўсім свеце творцы. Нашы архівы захоўваюць шмат перлінаў, і адзінае, што абмяжоўвае нас, – гэта прастора, якой заўжды не хапае, каб прадставіць усе скарбы (а іх больш за дзвесце) на адной выставе. З вялікай радасцю мы прэзентавалі гэтыя працы падчас інаўгурацыі навучальнага года ў новым будынку нашай акадэміі і сустрэліся з хваляй сапраўднага зацікаўлення як з боку студэнтаў, так і з боку гасцей вучэльні. У гасцінным і любімым нашымі творцамі Мінску мы прадстаўляем толькі 60 прац. Сардэчна запрашаем паглядзець на кавалак нашай гісторыі, адлюстраваны на гэтых аркушах.
З мэтай забеспячэння паслуг на найвышэйшым узроўні мы выкарыстоўваем файлы cookies. Карыстанне нашым вэб-сайтам азначае, што яны будуць захоўвацца на Вашай прыладзе. У любы час Вы можаце змяніць налады ў браўзеры. Глядзіце палітыку cookiesACCEPT
Privacy & Cookies Policy
Privacy Overview
This website uses cookies to improve your experience while you navigate through the website. Out of these, the cookies that are categorized as necessary are stored on your browser as they are essential for the working of basic functionalities of the website. We also use third-party cookies that help us analyze and understand how you use this website. These cookies will be stored in your browser only with your consent. You also have the option to opt-out of these cookies. But opting out of some of these cookies may affect your browsing experience.
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. This category only includes cookies that ensures basic functionalities and security features of the website. These cookies do not store any personal information.
Any cookies that may not be particularly necessary for the website to function and is used specifically to collect user personal data via analytics, ads, other embedded contents are termed as non-necessary cookies. It is mandatory to procure user consent prior to running these cookies on your website.