30.06.2021 - 31.08.2021 Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея

Інтэрактыўны часопіс

"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.

Польскі інстытут у Мінску рады прадставіць вашай увазе інтэрактыўны часопіс “SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае” – ІІ выпуск у 2021-ым .

#заставаццадома ў такое прыгожае надвор’е цяжка, але наш новы нумар можна чытаць-глядзець ды слухаць будзь у якім месцы — пад шатамі дрэваў, пляжным парасонам ці ў паркавай альтанцы.
Летні выпуск зусім не выяўляецца легкадумным. І сіеста апынецца ці не найлепшым часам засяродзіцца і паразважаць — пра жыццё і бессмяротнасць.

 “Увесь я не памру”, — цытуе Гарацыя майстра эратычнага фігуратызму Ежы Навасельскі.  Гэтая ж цытата з оды Гарацыя змяшчаецца на мемарыяльным помніку Мечыславу Карловічу ў Татрах. Малады кампазітар, які памёр так трагічна і заўчасна, любіў пазаваць перад камерай на фоне гор. Светлай энергіяй зараджаны і здымкі Кшыштава Камэды з заснежанага джазавага кемпінгу  ў Закапанэ. Бацька польскага джазу таксама сышоў з жыцця зусім маладым…
Спёка — лепшы час акунуцца ў “Халодную рэвалюцыю”, выставу сацрэалістычнага мастацтва краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы альбо адправіцца ў “Мастацкае падарожжа Гестыі” разам з будучымі зоркамі польскай арт-сцэны.
Зважайце на агульнапольскі фестываль O!PLA — ваш гід у свет аўтарскай анімацыі для ўсіх гледачоў і ўзростаў.
Дзве шыкоўныя выставы чакаюць вас у “Віртуальнай мастацкай галерэі” Польскага інстытута ў Мінску: плакаты да 100-годдзя Лема, які, як вядома, бачыў будучыню, і калекцыя фатаграфій Уршулі Чартарыйскай.
А яшчэ вы даведаецеся, чаму ж Беласток называюць Меккай лялькаводаў, занурыцеся ў джунглі польскага графдызайну, адчуеце вольны дух Варшавы праз цэлую калекцыю бясплатных шрыфтоў і ўсё гэта — пад гуральскія мелодыі гурта VOŁOSI!

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Мастацтва Падзея