13.12.2017 Кіно

Фільм “Жонка наглядчыка заапарка”

13 снежня а 17:40 у кінатэатры «Беларусь» у Брэсце адбудзецца прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка» ў беларускай агучцы.

Рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой Cусветнай вайны. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Падрабязней на сайце KinaKong – кіно па-беларуску 

 

Scheduled Кіно

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019) Рэж. Міхал Бяляўскі
25 06.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
28 05.2021 30 05.2021 Кіно, Падзея

Дакументальны фільм “3 траўня, ці сёння”

Гэта новы фільм, які распавядае пра Канстытуцыю 3 траўня, 230-ю гадавіну прыняцця якой мы адзначаем у гэтым годзе.  
06 05.2021 Гісторыя, Кіно, Навіны, Падзея