25.06.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online.

ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019) Рэж. Міхал Бяляўскі
🎬УВАГА! Доступ да прагляду фільма „ВЕЦЕР.Дакументальны трылер” (Польшча, 2019),
рэж. Міхал Бяляўскі:

https://vimeo.com/566068890
ПАРОЛЬ: IP_WTD_25.06
Фільм даступны да прагляду да 23:59 27 чэрвеня (нядзеля) 2021 г.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі
на беларускай альбо ангельскай мове.
Шаноўнае Спадарства!
❗️❗️25 чэрвеня а 18:00 ❗️❗️ прапануем вам чарговую сустрэчу з цыклу “Польскае кіно online”. У гэтым цыкле беларускі глядач можа пазнаёміцца з сучасным польскім кінематографам і яго творцамі, паглядзець новыя стужкі і задаць свае пытанні іх аўтарам.
▶️Гэты выпуск прысвечаны 61-му Кракаўскаму міжнароднаму кінафестывалю і яго вынікам, а таксама захапляльнай стужцы рэжысёра Міхала Бяляўскага
„ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР”.

✔Перад стужкай у прамым эфіры ў Фэйсбуку вас чакае невялікі аповед пра фільм,
✔а таксама гутарка з рэжысёрам МІХАЛАМ БЯЛЯЎСКІМ.
✔Вядучы – кінакрытык Антон Сідарэнка.
➡Па заканчэнні эфіру ў каментарах мы апублікуем cпасылку на стужку з паролем для бясплатнага прагляду.
 ➡Спасылка будзе ў доступе да 23:59 27 чэрвеня (нядзеля).
➡Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.

🎥“ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР”, 2019 г., 75 хв.
Рэжысёр Міхал Бяляўскі
Аператар Бартэк Солік
Галоўны герой гэтай відовішчнай стужкі – вецер. І не проста вецер, а знакаміты “хальны”, ураган, які раз-пораз парушае звыклае жыццё жыхароў Падгале, што на поўдні Малой Польшчы. Асабліва ён перашкаджае месцічам у Закапанэ – вядомы курорт вымушаны перарываць звыклы лад жыцця ды змагацца са стыхіяй.
Фільм Міхала Бяляўскага падрабязна распавядае пра чарговы візіт “хальнага”, жорсткі і раптоўны. А таксама пра тое, як вецер можа быць адной з галоўных рысаў, што фарміруюць характар ды жыццё цэлага народа.
Scheduled Кіно Падзея