13.01.2018 - 13.01.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

«Калядкі Паспяшальскіх» прагучалі ў Мінску

Самыя прыгожыя польскія калядкі і пастаралі спявалі разам са знакамітай сям’ёй Паспяшальскіх наведвальнікі канцэрта “Калядкі Паспяшальскіх” 13 студзеня ў зале “Верхні горад”.
15 таленавітых музыкаў з трох пакаленняў Паспяшальскіх завіталі ў Мінск у межах свайго штогадовага каляднага турнэ па Польшчы і Еўропе. Артысты здзіўлялі мінскіх слухачоў сваімі бліскучымі мультыінструментальнымі аранжыроўкамі і разнастайнымі сцэнічнымі стылізацыямі. Традыцыйныя калядкі, дапоўненыя джазавымі фантазіямі, фальклорнымі матывамі, танцамі і нават чачоткай стварылі сапраўдны святочны настрой. 

На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі дыпкорпуса, духавенства, мясцовая Палонія, журналісты і іншыя зацікаўленыя асобы.
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Мінск, КЗ “Верхні горад”, 13.01.2018 г.
 
Фота – Польскі Інстытут у Мінску
from to
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў