6.08.2018 Літаратура, Рэпартажы з мерапрыемстваў

У Мінску прайшоў “ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ”

5 жніўня ля Ратушы адбыўся ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ ў Мінску, арганізаваны ў рамках святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы.

У самым цэнтры сталіцы гучала польская музыка ў выкананні шматлікіх калектываў польскай дыяспары ў Беларусі і Моладзевага духавога аркестра з Хайнаўкі, гатаваліся польскія традыцыйныя стравы, адбываліся мастацкія майстар-класы, а таксама навуковыя і моўныя прэзентацыі, выступаў вулічны тэатр з Польшчы. Аматары спорту гулялі ў РЫНГА, а дзеці стваралі каляровую карту Польшчы.

Тэатр “НІКОЛІ” (Кракаў, Польшча) прадставіў мінскай публіцы спектакль «Імпрэсарыа» ў пастаноўцы Мікалая Веправа.

Увечары на галоўнай сцэне выступілі хэдлайнеры з Польшчы –  «JAZZ BAND MŁYNARSKI-MASECKI», і польскае трыа акардэаністаў «MOTION TRIO».

На адкрыцці Фэсту выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

Арганізатары мерапрыемства: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску. Галоўны партнёр – фірма „ATLAS”.

Scheduled Літаратура Рэпартажы з мерапрыемстваў