6-7 верасня 2018 г. у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя
“Нясвіжскізамак: падзеі, асобы, спадчына”, прысвечаная 435-годдзю пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка
У 1583 г. па ініцыятыве князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы пачалося будаўніцтва мураванагазамка, які павінен быў сімвалізаваць магутнасць і багацце роду Радзівілаў. Зачатыры з лішнім стагоддзі, якія прамінулі з таго часу, замак зведаў розныяперыяды: і росквіту, і заняпаду. Насённяшні дзень гэта адзін з найбольш папулярных турыстычных аб’ектаў нашайкраіны і своеасаблівая візітная картка Беларусі.
У канферэнцыі прымуць удзел шматлікія навукоўцы з Польшчы.
Асноўныя накірункі работы канферэнцыі
– Род Радзівілаў угісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
– Фартыфікацыйнаебудаўніцтва на землях ВКЛ у XVI-XVIII стст.;
– Прадстаўнікі родуРадзівілаў, як гаспадары Нясвіжскага палаца і ардынацыі;
– Нясвіжскаярэзідэнцыя ў ваенна-палітычных падзеях XVII-XX стст.;
– Фарміраванне і лёсрадзівілаўскіх калекцый, архіваў і бібліятэк;
– Адлюстраваннегісторыі палаца ў мемуарах і эпісталярнай спадчыне;
– Будаўніцтва,рэканструкцыі і рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца;
– Нясвіж яктурыстычны аб’ект: вопыт і перспектывы выкарыстання.
Праблематыка канферэнцыі адкрыта для новых накірункаў.