8.10.2018 Мастацтва

Спектакль “40” Познаньскага Тэатра Танца

рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва ТэАрт

8 кастрычніка у рамках VIII Міжнароднага форуму тэтральнага мастацтва «ТЭАРТ» на сцэне Цэнтаральнага дома афіцэраў – пастаноўка знакамітага нарвежскага харэографа, рэжысёра і Члена гільдыі пісьменнікаў Нарвегіі Джо Стромгрэна

Спектакль «40» шматпланавы: на першым месцы біяграфія звычайнай жанчыны, якая радуецца і перажывае, набывае і губляе, сумняваецца ў сабе і змагаецца з цяжкасцямі. Калі ж прыглядзецца да сітуацыі лепей – гледачу адкрываецца гісторыя сарака гадоў жыцця чалавека і краіны, чалавека ў краіне і краіны ў чалавеку. Гісторыя гераіні – унікальны вопыт пошуку кампрамісу паміж сваімі амбіцыямі і абставінамі, у якіх чалавек вымушаны існаваць. 

Унікальнасць Польскага тэатра танца, які прывозіць спектаклі да мінскіх глядачоў, складаецца ў сінтэзе харэаграфіі і драматычнага мастацтва. Спектаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Арганізатары Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам трангаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадского выканаўчага камітэта.

Стваральнік спектакля рэжысёр-харэограф Джо Стромгрэн выкарыстоўвае мову танца, каб паказаць узаемадзенне краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй. «40» паведамляе пра розныя спосабы ўспрымання свету. Польскія тэатральныя крытыкі адзначаюць, што гераіня спектакля захавала веру ў лепшае і не зламіла сябе пад уздзеяннем знешняга свету, а таксама называюць спектакль «мудрым расповедам пра жыццё, які часам бывае жахлівым і змрочным, а часам вясёлым і трапным».

Scheduled Мастацтва