7 лютага адбылося першае мерапрыемства на Польскім стэндзе ў рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – прэзентацыя кнігі-альбома “ЧЭСЛАЎ НЕМЭН”.
Пра ідэю стварэння кнігі, значэнне асобы Чэслава Немэна і захаванне памяці пра музыку ў Беларусі распавялі аўтары выдання – кінасцэнарыст і журналіст Вера САВІНА, фатограф і дызайнер Віталь РАКОВІЧ, а таксама сябра апякунскай рады Дома-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, мастацтвазнаўца Таццяна БЕМБЕЛЬ.