7.02.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Прэзентацыя кнігі-альбома «Чэслаў Немэн»

7 лютага адбылося першае мерапрыемства на Польскім стэндзе ў рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – прэзентацыя кнігі-альбома “ЧЭСЛАЎ НЕМЭН”.

Пра ідэю стварэння кнігі, значэнне асобы Чэслава Немэна і захаванне памяці пра музыку ў Беларусі распавялі аўтары выдання – кінасцэнарыст і журналіст Вера САВІНА, фатограф і дызайнер Віталь РАКОВІЧ, а таксама сябра апякунскай рады Дома-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, мастацтвазнаўца Таццяна БЕМБЕЛЬ. 

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў