16 лютага ў Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў у рамках адкрытага форума эксперыментальных пластычных тэатраў “ПлаSтформа”адбыўся “Вечар Люблінскага Тэатра Танца”
Праект распачаўся з перфарматыўнага монаспектакля “АПОШНЯЕ СОЛА К.” у выкананні Рышарда КАЛІНОЎСКАГА, арт-дырэктара Люблінскага Тэатра Танца.
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190216_184132.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190216_184033.jpg)
Падчас мерапрыемства адбылася таксама лекцыя харэографа Ханны СТШЭМЕЦКАЙ“Шлях ад аматарскага калектыву да прафесійнага цэнтра танца ў Любліне”, у якой прынялі ўдзел студэнты харэаграфічных установаў, вядомыя беларускія харэографы і журналісты.
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190216_170840.jpg)
Ханна Стшэмецка – заснавальніцай Люблінскага Тэатра Танца і Міжнароднага фестывалю тэатраў танца ў Любліне.