16.02.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Вечар Люблінскага Тэатра Танца

16 лютага  ў Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў у рамках адкрытага форума эксперыментальных пластычных тэатраў “ПлаSтформа”адбыўся “Вечар Люблінскага Тэатра Танца”
Праект распачаўся з перфарматыўнага монаспектакля “АПОШНЯЕ СОЛА К.” у выкананні Рышарда КАЛІНОЎСКАГА, арт-дырэктара Люблінскага Тэатра Танца.

Падчас мерапрыемства адбылася таксама лекцыя харэографа Ханны СТШЭМЕЦКАЙ“Шлях ад аматарскага калектыву да прафесійнага цэнтра танца ў Любліне”, у якой прынялі ўдзел студэнты харэаграфічных установаў, вядомыя беларускія харэографы і журналісты.

Ханна Стшэмецка –  заснавальніцай Люблінскага Тэатра Танца і Міжнароднага фестывалю тэатраў танца ў Любліне.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў