20 лютага на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках цыклу “ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ” выступіў знакаміты джазавы калектыў з Польшчы “ARTURDUTKIEWICZTRIO”.
Джазмэны прадставілі свой найноўшы альбом „Traveller”/ „Вандроўнік”, а таксама кампазіцыі з папулярнага альбома “Немэн-Імправізацыі” з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння легендарнага польскага спевака і кампазітара Чэслава Немэна.
“ARTURDUTKIEWICZTRIO”:Артур ДУТКЕВІЧ фартэпіянаМіхал БАРАНЬСКІ кантрабасАдам ЗАГУРСКІ ўдарныя
Паводле музычных крытыкаў „Traveller” – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусветным маштабе”.
Кампазіцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элементамі польскага фальклору і world music. „Traveller” – гэтане толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але перш за ўсё падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.
фота – Аляксандр Горбаш