20.02.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Джазавы канцэрт «ARTUR DUTKIEWICZ TRIO»

20 лютага на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках цыклу “ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ” выступіў  знакаміты джазавы калектыў  з Польшчы “ARTURDUTKIEWICZTRIO.

Джазмэны прадставілі свой найноўшы альбом „Traveller”/ „Вандроўнік”, а таксама кампазіцыі з папулярнага альбома “Немэн-Імправізацыі” з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння легендарнага польскага спевака і кампазітара Чэслава Немэна.

ARTURDUTKIEWICZTRIO:Артур ДУТКЕВІЧ фартэпіянаМіхал БАРАНЬСКІ кантрабасАдам ЗАГУРСКІ ўдарныя


Паводле музычных крытыкаў Traveller” – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусветным маштабе”. 


Кампазіцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элементамі польскага фальклору і world music. Traveller” – гэтане толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але перш за ўсё падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.

фота – Аляксандр Горбаш

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў